«ЧАТЫ́РЫ МАСТА́ЦТВЫ»,
аб’яднанне рас. мастакоў у 1924—31 у Маскве. Засн. б. членамі «Свету мастацтва» і «Блакітнай ружы». У яго ўваходзілі Г.Астравумава-Лебедзева, Л.Бруні, І.Жалтоўскі, А.Краўчанка, П.Кузняцоў, А.Мацвееў, В.Мухіна, К.Пятроў-Водкін, М.Сар’ян, У.Фаворскі, А.Шчусеў, І.Яфімаў і інш. Іх творчасці ўласцівы імкненне да высокага прафес. майстэрства, вобразнае абагульненне і выразная дэкаратыўнасць. Арганізавала выстаўкі ў Маскве (1925, 1926, 1929), Ленінградзе (1928).
т. 17, с. 260
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)